Беларускія народныя гульні - Ясли-сад №5 г.Слуцка
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларускія народныя гульні

Беларускіе народные гульні

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.

Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: удасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццѐ павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццѐ калектывізму, узаемадапамогі.
Мы прапануем пагуляць з дзецьмі ў наступный гульні:


«ЧЫЙ КРУГ КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА»

Гульня-спаборніцтва
Абсталяванне: 3-4 снапы (можна замяніць другімі прадметамі).
Апісанне гульні:
Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканчэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае заданне першай.

Гульня «ЛЯНОК»

Абсталяванне: хустка для бабулі.
Апісанне гульні:
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:
— Старым бабулькам — воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам — белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалѐк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалѐк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі,
Малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалѐк!
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

Гульня «КОШКА I МЫШКА»

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі
Апісанне гульні:
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Гульня «АГАРОДНІК»

Абсталяванне: не патрабуецца.
Апісанне гульні:
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
—Хто там?
—Агароднік!
—Чаго прыйшоў?
—Рэпу ўзяць!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялѐная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе не падыдзе,
Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ѐн адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ѐн можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

Гульня «ЛАВІЦЬ КУРЫ»

Матэрыял: хусцінка або ручнік.
Апісанне гульні:
Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.
Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад печ, кыш пад печ...
Потым певень пытае:
—А колькі вас ѐсць?
—Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—На чым сядзіш?
—На ганачку.
—За што трымаешся?
—За клямачку.
—А што гэта збоку?
—Бочка.
—А што ў бочцы?
—Мѐд.
—А каму есці?
—Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Певень, для цябе мядок», — ѐн яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Гульня «КАЛЯДА»

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.
Апісанне гульні:
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.
Старэйшы прамаўляе:
Ехала Каляда з Полацка
У маляваным вазочку,
На вароненькім канѐчку,
Заехала Каляда...
Старэйшы называе імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе ―фізкультурныя‖ падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць адгадваць. А Каляда гаворыць: "Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!" Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.

Гульня «КАЗЁЛ»

Абсталяванне: маска казла.
Апісанне гульні:
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казѐл і дзед. Казѐл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казѐл, і вядуць дыялог.
Дзеці. Дзе ты хадзіў, казѐл? Дзе бадзяўся, казѐл?
Казѐл. Хадзіў я па лясах, па палях.
Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?
Казѐл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,
Hi ў полі стральцоў.
Толькі баюся старога дзеда.
Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!». Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнѐй пазначаецца мяжа, за якой казѐл будзе ў небяспецы.

Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ»

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні:
Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
— Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясѐлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размеркавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.

Гульня «ЖУРАВЕЛЬ»

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2-3 м), шапка жураўля.
Апісанне гульні:
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3-4 м) важна ходзіць па «балоце».
Дзеці гавораць спакойна:
Як павадзіўся журавель
Да нашых канапель.
Такі-такі чубаты,
Такі-такі насаты!
Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.
Перад гульнѐй пазначаецца «балота» і «масток» (даўжынѐй 2-3 м).

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА»

Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні:
Да пачатку гульні дарослы у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды дарослы хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болыш іх знойдзе.

Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ»

Абсталяванне: не патрэбна.
Апісанне гульні:
Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынѐс.
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.
Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.

Гульня «ЗАІНЬКА»

Абсталяванне: шапачка зайца.
Апісанне гульні:
Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ѐн набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ѐн дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.
Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА»

Матэрыял: маска лісы.
Апісанне гульні:
Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,
Маніць дзетак каля плетак:
―Ах вы, дзеткі, многа вас‖.
Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!

Гульня «ГАРЛАЧЫК»

Матэрыял: медальѐны-гарлачыкі, капялюш.
Апісанне гульні:
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ѐн пытаецца:
Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць,
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў«...маннай кашы лыжку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

Гульня «ФАРБЫ»

Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).
Апісанне гульні:
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.
Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:
—Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
—Хто тут?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
—Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі сіні чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:
—Стук-стук!
—Хто там?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
—Па белую!
Калі белая фарба ѐсць, гаспадар яму гаворыць:
— Ёсць белая фарба, бяры яе!
Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
Яшчэ больш гульняў вы знойдзеце ў наступных кнігах, якія знаходзяцца ў фондзе дзіцячай бібліятэкі-філіяла.

 

раскрыть » / « свернуть