Праграма аб'яднання па інтарэсах культурна-дасугавага профілю "Беларуская скарбонка" распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на аснове Тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі культурна-дасугавы профілю, Тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю, зацверджанымi Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2017 №123.
Праграма мае сацыяльна-педагагічную накіраванасць і арыентавана на развіццё асобы выхаванца, фарміраванне і развіццё яго творчых здольнасцей, задавальнення яго індывідуальных патрэбнасцей у інтэлектуальным, маральным удасканаленні, арганізацыю вольнага часу.
Заняткі праводзяцца з выхаванцамі 4-6 гадоў у группе не больш 12 чалавек.
Тэрмін рэалізацыі праграмы - з 01.10.2024 па 31.05.2025.
Заняткі праводзяцца ў другой палове дня.
Мэта праграмы:
выхаванне пачуцця гонару i павагi за сваю Радзiму, свой народ, яго мову, гiсторыю, культуру праз развіцце маўленчых і тэатральных здольнасцей
Задачы праграмы:
фарміраваць ўстойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, развіваць разуменне беларускай мовы і станауленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове, развіваць цікавасць да выяўленчай дзейнасці, развіваць творчыя, інтэлектуальныя, фізічныя здольнасці выхаванцау, выхоуваць цікавасць да мастацкага слова, навучаць асновам культуры побыту.