Архив новостей - Ясли-сад №5 г.Слуцка
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

                                                                 Родная мова – гэта першая

                                                         крыніца, праз якую мы пазнаем

                                                                     жыццё і акаляючы нас свет.

                                                                    Я.Колас

Беларуская мова – гэта дзяржаўная мова беларусаў.Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі, яна цёплая, як матуліна пяшчота.

21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы.

У нашым дзіцячым садку з выхаванцамі прайшло мерапрыемства пад назвай “Моўныя скарбы роднага краю”, «Мая мова самая лепшая». Выхаванцы старэйшых груп праспявалі Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь.

Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні на роднай мове, танцавалі “Кракавяк”, вадзілі карагод “Ручаек”, гулялі ў беларускія народныя гульні, малявалі арнамент, прайгралі музыкальную кампазіцыю “Перапелачка”.

У ранку бацькоў з выхаванцамі сустракалі дзяўчынкі-беларусачкі. Яны праводзілі гульню з дарослымі “Ласкавае імя майго дзіцяці”, віншавалі бацькоў  со святам на беларускай мове.

У Міжнародны дзень роднай мовы, выхавальнікі дзіцячага садку прынялі ўдзел у віктарыне «Размаўляем па-беларуску!». Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня, а мы праверылі свае веды роднай мовы і падтрымалі імкненне ўдасканаліць іх, а таксама паказалі прыклад ветлівых паводзін дзецям.

Мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.